Ілан Маск паабяцаў маштабную рэформу стужкі ў X
- 6.01.2025, 21:29
Сацсетка пачне прасоўваць больш забаўляльнага кантэнту.
Мільярдэр і ўладальнік X (Twitter) Ілан Маск прызнаў, што алгарытмы платформы спрыяюць прасоўванню разнастайнага негатыўнага кантэнту.
Паводле словаў уладальніка платформы, алгарытмы, якія фармуюць рэкамендацыі для карыстальнікаў X, неўзабаве зведаюць змены. Сацсетка пачне прасоўваць больш забаўляльнага кантэнту.
«Занадта шмат негатыву распаўсюджваецца, што тэхнічна павялічвае час карыстальніка, але не час карыстальніка, пра які ён не шкадуе. Неўзабаве алгарытм будзе скарэктаваны для прасоўвання больш інфармацыйнага і забаўляльнага кантэнту. Мы апублікуем змены. Мы таксама працуем над простымі спосабамі дынамічнай наладкі кантэнту ў стужцы, каб вы маглі мець тое, што хочаце, у любы момант», – паведаміў Маск у X.