BE RU EN

Беларускія тэнісісткі саступілі ў кваліфікацыі Australian Open

  • 7.01.2025, 14:12

Без удзелу ў кваліфікацыі выступяць толькі дзве беларускі.

Аляксандра Сасновіч (141-ы нумар рэйтынгу WTA) і Алена Фалей (210) не змаглі прабіцца ў асноўную сетку Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які праходзіць у Мельбурне. Гэта першы турнір у рамках серыі "Вялікага шалома" сёлета.

Сасновіч пацярпела паразу ў першым раўндзе кваліфікацыі ад кітайскай спартоўкі Січжэ Вэй (119) з выніковым лікам 5:7, 6:4, 3:6. Фалей (210) саступіла Арыне Радзівонавай (184), якая выступае за Аўстралію, уступіўшы ёй у двух сэтах — 3:6, 5:7.

Такім чынам у асноўным этапе, без удзелу ў кваліфікацыі, выступяць дзве беларускія тэнісісткі — дзейная пераможца Australian Open Арына Сабаленка (першая ракетка планеты) і Вікторыя Азаранка (22-я ў сусветным рэйтынгу).

Апошнія навіны