BE RU EN

Ксяндзу Вячаславу Барку – 50

  • 7.01.2025, 14:22

Душпастар беларусаў Варшавы адзначае юбiлей.

Вядомаму душпастыру, ксяндзу Вячаславу Барку 6 студзеня споўнiлася 50 год.

У 2020 годзе айцец Вячаслаў стаў на бок праўды i беларускага народа. Ён быў арыштаваны і адсядзеў 10 сутак, але пераслед не спыніўся. Ксёндз вымушаны быў пакінуць Беларусь.

Сёння айцец Вячаслаў — душпастар беларусаў у парафіі святога Аляксандра ў Варшаве.

Рэдакцыя сайта Charter97.org далучаецца да віншаванняў і жадае айцу Вячаславу Божага дабраславеньня, сілы духу і хутчэйшага вяртання ў вольную Беларусь.

Апошнія навіны