BE RU EN

Беларусам, якія ваююць ва УСУ, падоўжаць часовы дазвол на жыхарства

  • 7.01.2025, 16:36

Кабмін Украіны ўнёс змены ў пастанову аб грамадзянстве.

Кабінет міністраў даў магчымасць працягваць дзеянне часовага пасведчання грамадзяніна Украіны для расейцаў і беларусаў. Гэта датычыцца людзей, якія ваююць за Украіну.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прадстаўніка ўрада ў Вярхоўнай Радзе Тараса Мельнічука.

З яго слоў, гэтая магчымасць прадугледжаная з мэтай рэалізацыі паводле закона "Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны наконт прававога статусу замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны".

Пад дзеянне пастановы трапляюць грамадзяне Расеі і Беларусі, якія ў перыяд з 24 лютага 2020 года набылі грамадзянства Украіны і падалі абавязацельства спыніць замежнае грамадзянства цягам двух гадоў, але тэрмін выканання абавязацельства скончыўся.

У часовае пасведчанне грамадзяніна Украіны асобам, якія бяруць удзел у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны, будзе ставіцца адзнака аб падаўжэнні тэрміну яго дзеяння.

Гэта могуць рабіць Дзяржаўная міграцыйная служба, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульствы.

Апошнія навіны