BE RU EN

У Маскве пабіліся гандбалісты нацыянальных каманд Беларусі ды Расеі

  • 7.01.2025, 18:03

Арбітры не адразу змаглі іх супакоіць.

У Маскве пабіліся гандбалісты нацыянальных каманд Беларусі ды Расеі. Адбылося гэта ў аўторак на таварыскім турніры «Гульні Дружбы». Напярэдадні беларусы падолелі расейцаў з лікам 28:26. У другім матчы нацыянальная каманда Беларусі зноў перамагла - 32:28, паведамляе «Еўрарадыё».

Бойка адбылася ў канцы другога тайма. Беларусы перамаглі і ў браму расейскай нацыянальнай каманды за парушэнне быў прызначаны 7-метровы. У бойцы спачатку паўдзельнічалі беларус Мікіта Вайлупаў і расеец Ілья Беляўцоў (апошні ў выніку атрымаў чырвоную картку). Пасля падбеглі ўсе астатнія гандбалісты нацыянальных каманд. Арбітры не адразу змаглі іх супакоіць.

Беларускі, як і расейскі гандбол, знаходзіцца пад санкцыямі. Нацыянальным камандам РБ і РФ даводзіцца гуляць паміж сабой.

Апошнія навіны