The Jerusalem Post: Наспявае вайна Ізраіля з Турцыяй
- 8.01.2025, 10:43
Пачаліся фундаментальныя змены на Блізкім Усходзе.
Народ і войска Ізраіля павінны рыхтавацца да магчымай вайны з Турцыяй, паколькі пагроза ад ісламісцкага рэжыму Эрдагана можа «перасягнуць нават выклік Ірана», інфармуе The Jerusalem Post, найбуйнейшае габрэйскае выданне, якое выдаецца ў краіне на англійскай мове.
Аўтары матэрыялу адзначаюць, што ўрадавы ізраільскі камітэт Нагеля нядаўна заявіў, нібыта афіцыйная Анкара імкнецца аднавіць свой уплыў часоў Асманскай імперыі, а гэта з высокай верагоднасцю пагражае пачаткам узброенага канфлікту з Ерусалімам.
Таксама падкрэсліваецца, што ў сваім супрацьстаянні з Ізраілем туркі могуць аб'яднацца з Сірыяй, дзе прыйшло да ўлады лаяльнае да Анкары кіраўніцтва.
У мінулую нядзелю, 5 студзеня, камісія правяла сустрэчу з прэм'ерам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху, кіраўніком Мінабароны Ісраэлем Кацам і іншымі топ-чыноўнікамі краіны. Абмяркоўваліся прэвентыўныя меры ў падрыхтоўцы да гіпатэтычнай вайны з Турцыяй.
«Назіраем фундаментальныя змены на Блізкім Усходзе. Іран доўгі час быў нашай найвялікшай пагрозай, але на арэну выходзяць новыя сілы, і мы павінны быць гатовыя да нечаканасцяў», - нядаўна падкрэсліў Нетаньяху, цытату якога паде выданне.