BE RU EN

У Друскініках на дах жылога дома прызямліўся метэазонд з Беларусі

  • 8.01.2025, 10:56

У ім была кантрабанда цыгарэт.

Літоўскія памежнікі ўчора перахапілі восем метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі. Яшчэ адзін метэазонд у аўторак увечары прызямліўся ў Друскініках на дах жылога дома, піша Delfi. Пра здарэнне паведамілі ў паліцыю.

«Восем партый цыгарэт былі перахопленыя на поўдні Літвы – у Друскінскім і Варэнскім муніцыпалітэтах. Усяго было перахоплена 10 900 пачкаў цыгарэт», - паведаміў агенцтву Elta прадстаўнік Службы аховы дзяржмяжы Гедрус Мішуціс.

Усе метэазонды былі абсталяваныя GPS-навігатарамі, у падазрэнні ў датычнасці да кантрабанды цыгарэт затрымана пяць грамадзян Літвы.

«Гэта быў першы такі дзень з новага года, да новага года наогул не было такіх выпадкаў, гэты дзень быў вельмі напружаным», – сказаў агенцтву Elta Г. Мішуціс.

Апошнія навіны