BE RU EN

Легенда НХЛ Гашэк выступіў супраць вяртання расейскіх хакеістаў на турніры IIHF

  • 8.01.2025, 19:26

Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі ўжо не першы год крытыкуе НХЛ за тое, што ліга дазваляе расейцам там гуляць.

Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі чэх Дамінік Гашэк выказаўся ў сацсетцы Х супраць магчымага вяртання расейскіх хакеістаў на міжнародныя турніры.

Расейцы і беларусы адхіленыя ад турніраў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) з лютага 2022 года. У канцы снежня – пачатку студзеня ў Атаве прайшоў маладзёвы чэмпіянат свету, на якім перамагла каманда ЗША.

«Чыноўнікі, якія гэта [вяртанне расейцаў] дапусцяць, краіна, якая будзе прымаць спаборніцтвы, будуць несці прамую адказнасць за мноства страчаных і скалечаных жыццяў. Будзьце асцярожныя!» – напісаў Гашак.

У пачатку гэтага тыдня прэзідэнт IIHF Люк Тардыф заявіў, што ў арганізацыі прымуць пастанову наконт вяртання расейцаў і беларусаў на міжнародныя турніры ў лютым, але не збіраюцца рызыкаваць дзеля іх іншымі гульцамі або спаборніцтвамі.

Гашак з 2022 года рэгулярна крытыкуе НХЛ і расейскіх гульцоў.

59-гадовы Гашэк – адзін з найлепшых брамнікаў у гісторыі хакею і ўваходзіць у Залу хакейнай славы, а клуб НХЛ «Бафала Сейбрз» вывеў з абарачэння ягоны гульнявы нумар.

Апошнія навіны