BE RU EN

Нарколаг расказаў, колькі беларусы п'юць

  • 9.01.2025, 11:23

Даволі шмат.

Псіхіятр-нарколаг Вячаслаў Саладуха ў каментары на просьбу БелТА статыстыкі Белстата аб агульным спажыванні алкаголю беларусамі, сказаў, што з пункту гледжання медыцыны 11,5 літра на чалавека на год - гэта даволі шмат.

«Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, калі сярэдняе ўжыванне алкаголю перавышае 8 літраў на чалавека, гэта ўважаецца за крытычны пункт для развіцця нейкіх нацыянальных традыцый, нацыянальнасці як такой», - падкрэсліў медык і адзначыў, што беларусы выпіваюць больш за максімум на 3,5 літра.

З іншага боку, Вячаслаў Саладуха адзначыў, што колькасць людзей з залежнасцю, якія афіцыйна стаяць на ўліку ў нарколагаў, зніжаецца.

Апошнія навіны