BE RU EN

Уладзімір Валчкоў адказаў Максіму Мірнаму

  • 9.01.2025, 11:41

У 2020 годзе беларускія тэнісісты выступілі супраць гвалту.

Беларускі тэнісіст, трэнер Уладзімір Валчкоў не разумее, чаму Максім Мірны «пакаяўся» за 2020 год. У жніўні 2020-га тэнісіст у Instagram пратэставаў супраць гвалту сілавікоў у Беларусі («Стоп гвалт!!!», - пісаў ён). Запісаў відэа з заклікам да сілавікоў спыніць гвалт і Валчкоў. «Разумею, што ёсць розныя спосабы разгону пратэстаў, аднак той узровень жорсткасці проста зашкальваў, - кажа ён цяпер у інтэрв'ю блогу «Люди». — Праўда, не надта верыў, што мой заклік зменіць сітуацыю».

Максім Мірны «пакаяўся» за тое, што ў 2020-м выступіў супраць гвалту ў краіне, увосень 2023 года: «Я не справіўся. Я жывы чалавек, мы ўсё схільныя рабіць памылкі. Паўтаруся: я шкадаваў аб сваім эмацыйным выступе». Якраз у той час у тэнісіста ўзніклі сур'ёзныя праблемы са здароўем, а ў сілавікоў з'явіліся пытанні да яго бацькі.

«Паглядзеў і не зразумеў, чаму Макс прасіў прабачэння. Мабыць, былі нейкія глыбокія ўзрушэнні, якія маглі прымусіць яго адрэагаваць тым ці іншым чынам…».

Валчкоў у апошнія гады жыве і працуе ў Турцыі.

Апошнія навіны