BE RU EN

Расея будзе сачыць за паветранымі цэлямі NATO з Беларусі?

  • 9.01.2025, 14:44

У Лідзе размясцілі комплекс для «кантролю паветранай прасторы».

Лукашэнка атрымаў ад РФ новы радыёлакацыйны комплекс «Сопка-2», які размясцілі каля мяжы з Літвой - у Лідзе.

Ён збірае інфармацыю «для сістэм кіравання паветраным рухам і кантролю паветранай прасторы», вымярае далёкасць і вышыню паветраных аб'ектаў, вызначае іх дзяржаўную прыналежнасць, здольны выяўляць «сучасныя сродкі паветранага нападу».

Пра тое, што «Сопка-2» паступіла ў адно з падраздзяленняў 8-й радыётэхнічнай брыгады, Мінабароны РБ паведаміла ў сераду.

Пры гэтым прапаганда паведамляла, што «Сопка-2» з'явілася ў Лідзе яшчэ ў 2023 годзе. А ў 2020-м першы такі расейскі комплекс размясцілі ў Баранавічах.

Апошнія навіны