Трохразовая алімпійская чэмпіёнка ў плаванні закончыла кар'еру ў 35 гадоў
- 9.01.2025, 19:11
Кацінка Хосу чатыры разы рабілася найлепшай плыўчыхай года.
Вугорская плыўчыха Кацінка Хосу, якая перамагла тры залатыя медалі на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведаміла ў Instagram, што закончыла спартовую кар'еру.
Хосу ўзяла на Гульнях-2016 золата на 100-метроўцы на спіне, срэбра на 200-метроўцы на спіне, а таксама перамагла на дыстанцыях 200 і 400 м комплексам. На 200-метроўцы комплексам ёй належыць рэкорд свету.
На рахунку 35-гадовай вугоркі таксама дзевяць перамог на чэмпіянатах свету ў 50-метровым басейне і 17 залатых медалёў сусветных першынстваў на кароткай вадзе (25 м).
Міжнародная федэрацыя (FINA) чатыры разы прызнавала Хосу найлепшай плыўчыхай года (2014–2016, 2018 гады).