BE RU EN

У Менску будуць збіраць елкі

  • 9.01.2025, 19:39

Названыя даты.

У Беларусі ў перыяд зімовых святаў прадалі 162 тыс. навагодніх дрэваў, паведамілі ў Мінлясгасе.

Гэта на 11 тыс. елак і соснаў больш, чым у 2023 годзе. Найчасцей выбіралі дрэвы ў кадках – іх набылі на 7 тыс. больш. Што рабіць з апошнімі, зразумела: высадзіць ля дома ці пад'езда.

А вось ссечаныя елкі трэба ўтылізаваць. Менчукам у гэтым дапаможа ЖКГ. У сталіцы запускаюць акцыю «Елкі на трэскі».

Навагоднія дрэвы можна будзе здаць 12 і 19 студзеня. Вывазам елак, соснаў і піхтаў зоймуцца арганізацыі-перавознікі.

Збіраць дрэвы будуць у пэўных месцах. Адрасы пакуль не абвесцілі, але мы сочым за інфармацыяй.

Ёсць толькі адна ўмова: на елках не павінна быць навагодняй мішуры.

Сабраныя дрэвы перапрацуюць у дранку, якую пазней выкарыстоўваюць.

Апошнія навіны