BE RU EN

Сталі вядомыя спаборніцы Сабаленкі і Азаранкі на Australian Open

  • 9.01.2025, 20:06

Старт першага ў 2025-м турніру Вялікага шалома запланаваны на 12 студзеня.

Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка даведаліся імёны сваіх спаборніцаў у першым раўндзе (1/64 фіналу) Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Так, дзейная першая ракетка планеты сустрэнецца з амерыканкай Слоан Стывенс (№84 WTA). Ёй 31 год, яе галоўнае дасягненне ў кар'еры – перамога на US Open 2017.

Вікторыі Азаранцы, якая знаходзіцца на 20-й пазіцыі рэйтынгу WTA, дасталася італьянка Лючыя Бранцэці (№78 WTA).

Паядынкі пройдуць 12 студзеня, дакладны час стане вядомы пазней. Сабаленка выступіць на турніры ў якасці дзейнай чэмпіёнкі.

Нагадаем, што Арына ўзяла Australian Open двойчы: у 2023 і 2024 гадах. Такое самае дасягненне і ў Вікторыі Азаранкі (2012, 2013).

Сабаленка падыходзіць да свайго галоўнага першынства ў Аўстраліі ў добрым настроі. Дзяўчына стала ўладальніцай тытула турніру WTA 500 у Брысбене.

Апошнія навіны