BE RU EN

ХАМАС перадаў Ізраілю яшчэ двух закладнікаў

  • 1.02.2025, 12:00

Перадача адбылася раніцай 1 лютага ў Хан-Юнісе.

Палестынская групоўка ХАМАС пры пасярэдніцтве Чырвонага Крыжа вызваліла яшчэ двух ізраільскіх закладнікаў. Перадача адбылася раніцай 1 лютага ў Хан-Юнісе, паведамляе BILD.

Вызваленыя ўжо накіроўваюцца ў Ізраіль. Яшчэ аднаго закладніка, грамадзяніна ЗША Кіта Сігела, таксама павінны вызваліць сёння ў Газе.

Перад перадачай людзей Чырвонаму Крыжу ХАМАС прымусіў закладнікаў махаць рукамі на камеру і дэманстраваць «пасведчанні аб вызваленні».

Адзін з вызваленых – Ярдэн Бібас, бацька самага маленькага закладніка, Кфіра Бібаса.

Нагадаем, 30 студзеня ХАМАС вызваліў яшчэ траіх ізраільцянаў і пяцярых грамадзянаў Тайланда.

Апошнія навіны