Названае самае карыснае мяса для чалавека
- 1.02.2025, 12:09
Каму абавязкова яго трэба есці?
Выбар мяса залежыць ад густу і пераваг кожнага чалавека. Камусьці падабаецца свініна. А нехта не можа ўявіць свой дзень без кураціны.
Аднак існуе некалькі агульнапрызнаных азначэнняў таго, якое мяса ўважаецца за найбольш карыснае для чалавека, піша ТСН.
Мяса ўмоўна дзеляць на два віды – чырвонае і белае. Кураціна, індычка, трусяціна, рыба і іншыя морапрадукты – гэта белы від мяса. Да чырвонага адносяцца ялавічына, свініна, бараніна, качка.
Дыетолагі перакананыя, што белае мяса значна больш карыснае за чырвонае. Чырвоны від мяса мае больш высокую тлустасць і халестэрын, што правакуе набор лішніх кілаграмаў. Таксама чырвонае мяса можа быць шкодным для здароўя сэрца. Навукоўцы даказалі, што празмернае ўжыванне гэтага віду прадукту прыводзіць да развіцця ракавых захворванняў.
Якое мяса самае карыснае
Даўно прызнана, што найболей карысным мясам для чалавека з'яўляецца трусяціна. Тлумачэнне тут простае, бо трусяціна больш за іншых багатая на бялок, які найбольш хутка засвойваецца чалавечым арганізмам. Даследаванні паказалі, што бялок мяса трусяціны засвойваецца чалавечым арганізмам практычна да канца – на 90%. Таксама трусяціна адрозніваецца нізкай каларыйнасцю і ўтрыманнем у сваім складзе вітамінаў групы В.
А найбольш экалагічна чыстым мясам з'яўляецца каніна. Гэтаму ёсць простае і зразумелае тлумачэнне. Коней не шпігуюць антыбіётыкамі ды іншымі шкоднымі прэпаратамі, як іншых мясных жывёлаў на ферме. Акрамя таго, коні практычна заўсёды жывуць у экалагічна чыстых умовах. Таксама бялок у мясе каніны практычна ідэальна збалансаваны як інгрэдыент амінакіслотнага складу.
Важна: рэкамендаваная штодзённая норма мяса павінна быць 1 грам на 1 кілаграм масы цела. Гэта значыць, калі вы важыць 65 кілаграмаў, то вам можна з'ядаць 65 грамаў мяса штодня. Лепш за ўсё есці тушанае, варанае ці запечанае на адкрытым агні мяса.