Спецпрадстаўнік Трампа зрабіў прагноз датычна спынення вайны ва Украіне
- 1.02.2025, 12:24
Для гэтага Вашынгтон стварае вагары ўплыву.
Заканчэнне вайны ва Украіне магчымае за 100 дзён. Пра гэта ў праграме «Спецыяльны рэпартаж» на тэлеканале Fox News заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келаг.
Генерал-лейтэнант у адстаўцы адзначыў, што вайна скончыцца «цягам некалькіх месяцаў, але дакладна не гадоў», дадаўшы, што гэта павінна быць хуткая пастанова для абедзвюх краінаў.
Цяпер прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стварае адпаведныя вагары для абодвух бакоў, паколькі, на думку Кіт Келага, кіраўнік Белага дому «ведае, дзе і як націснуць».
«Ён умела заключае любыя ўгоды», – падкрэсліў былы афіцэр.
Да таго ж, зазначыў экс-вайсковец, развязанне пытання расейска-ўкраінскай вайны таксама ў інтарэсах і нацыянальнай бяспецы ЗША.
«Калі мы зможам спыніць гэтую вайну, то гэта будзе выгодна ўсяму свету, уключаючы Злучаныя Штаты», – рэзюмаваў прадстаўнік адміністрацыі Трамп.
Нагадаем, што 22 студзеня з'явілася інфармацыя, што Трамп даручыў свайму спецпасланніку Кіту Келагу дамагчыся заканчэння вайны ва Украіне за 100 дзён.