У ChatGPT з'явілася ШІ-мадэль, якая «думае»
- 1.02.2025, 13:45
Яе можна выкарыстоўваць бясплатна.
Кампанія OpenAI выпусціла найноўшую ШІ-мадэль o3-mini. Яна стала значна хутчэйшай і больш эфектыўнейшай за старую версію, а таксама яна даступная для ўсіх карыстальнікаў, у тым ліку тых, хто не аформіў платную падпіску на сэрвіс. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Новая ШІ-мадэль здольная разважаць на складаныя тэмы і выдаваць дэталізаваныя адказы. У заяве кампаніі сказана, што ўпершыню мадэль разваг стала даступная для бясплатных карыстальнікаў у ChatGPT.
Адзначаецца, што для таго, каб бясплатна выкарыстоўваць o3-mini, трэба абраць пункт «Прычына» ў кампілятары паведамленняў. Пасля гэтага чат-бот пяройдзе на новую мадэль.
Акрамя таго, платныя падпісчыкі могуць абраць мадэль o3-mini-high. Яна мае больш высокую «ступень разважання», якая прызначаная для больш дакладных адказаў, але іх генерацыя займае крыху больш часу.
У OpenAI расказалі, што o3-mini значна хутчэйшая, чым o1-mini. Таксама новая мадэль генеруе больш дакладныя адказы ў такіх галінах, як матэматыка і праграмаванне.