Эксперт расказаў пра «смяротную хваробу Лукашэнкі»
- 1.02.2025, 14:33
Гэта – ракавая пухліна.
Аналітык Сяргей Чалы прааналізаваў пяцігадзінную прэс-канферэнцыю Лукашэнкі 26 студзеня і прыйшоў да высновы: Беларусь поўным ходам рухаецца ад «прэвентыўнага аўтарытарызму» да таталітарызму.
«Лукашэнка – смяротная хвароба, ракавая пухліна, якая пусціла метастазы па ўсім арганізме. Менавіта таму яго так абурыла болевая рэакцыя здаровых клетак у 2020 годзе. І таму ўжо цяпер можна меркаваць, якім будзе перыяд кіравання, які яму застаўся», – разважае Сяргей Чалы ў сваёй аўтарскай праграме.
З гэтага, паводле словаў аналітыка, можна зрабіць толькі адну выснову, што ніякага «перагортвання старонкі» не будзе і не трэба мець ніякіх ілюзій на гэты конт.