Партызаны высветлілі, на што ідуць расейцы, каб не патрапіць у штурмы на Херсонскім кірунку
- 1.02.2025, 15:41
Сабатаж прыняў цікавыя формы.
Каб не ісці на штурмы на Херсонскім кірунку, расейцы звяртаюцца да хітрыкаў. Яны спецыяльна ламаюць аўто і марудзяць з подпісам важных дакументаў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «АТЕШ».
«Сярод вайскоўцаў 205-й мотастралковай брыгады, дыслакаванай у раёне Таўрыйска, расце колькасць сабатажаў і адмоваў выконваць загады камандавання», – гаворыцца ў паведамленні.
Напрыклад, адказныя за ўзбраенне і лодкі вайскоўцы, марудзяць з падпісаннем накладных, свядома дапускаючы мноства памылак у дакументах.
«Гэта замінае нармальнаму забеспячэнню і запавольвае падрыхтоўку да баявых аперацый», – кажуць у «АТЭШ».
А кіроўцы, у сваю чаргу, ламаюць аўтамабілі і не спяшаюцца іх рамантаваць, спасылаючыся на нястачу запчастак і складанасць рамонту.
«Усё гэта робіцца з мэтай атрымаць час перад ратацыяй і дачакацца, пакуль падраздзяленне не адвядуць у тыл. Камандаванне сутыкаецца з усё большым супрацівам, і ўзровень сабатажу ў войску РФ прадаўжае расці», – канстатуюць партызаны.