Ізраіль вызваліў дзясяткі палестынскіх зняволеных
- 1.02.2025, 16:45
У адказ на вызваленне трох ізраільскіх заложнікаў.
Ізраіль у рамках пагаднення аб спыненні агню з палестынскім тэрарыстычным рухам ХАМАС вызваліў дзясяткі палестынскіх зняволеных. Паводле паведамленняў палестынскіх мэдый, 32 вызваленых палестынцы ў суботу, 1 лютага, былі дастаўленыя аўтобусамі Чырвонага Крыжа на Заходні бераг ракі Ярдана і сустрэты сваякамі ў горадзе Рамале.
Гэтыя палестынскія зняволеныя былі выпушчаныя з ізраільскіх турмаў у абмен на трох ізраільскіх закладнікаў, якія раней у той жа дзень былі вызваленыя ў сэктары Газа.
Агулам Ізраіль павінен вызваліць 72 палестынскіх зняволеныя, у тым ліку 39 — з Заходняга берага Ярдана. Сямёра зняволеных дзеля цяжкасці ўчыненых імі злачынстваў будуць адпраўленыя за мяжу. Астатнія з'яўляюцца ўраджэнцамі сэктара Газа і былі арыштаваныя яшчэ да маштабнага нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.
Дадаткова маюць быць вызваленыя 111 палестынцаў, затрыманых пасля нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль. Па паведамленнях СМІ, ізраільскія ўлады ўстанавілі, што яны не мелі ніякага дачынення да гэтага нападу.
Сярод вызваленых ёсць зняволеныя, асуджаныя на пажыццёвыя тэрміны. Да найбольш вядомых з іх належыць Шадзі Амуры, які ўчыніў у 2002 годзе тэрарыстычны акт з ужываннем замінаванага аўтамабіля, у выніку якога загінулі 17 чалавек, і Ахмед Салім, які ўдзельнічаў у 2002 годзе ў забойстве ізраільскай шлюбнай пары на Заходнім беразе.
Абодва гэтыя злачынцы — ураджэнцы Заходняга берага Ярдана. Пасля вызвалення яны будуць высланыя за мяжу.