BE RU EN

Украінскія дэсантнікі расказалі, як падчас першага бою ўзялі ў палон адразу шасцярых расейцаў

  • 1.02.2025, 17:36

Відэа.

Украінскія дэсантнікі пад псеўданімам «Олівер» і «Джэк» у сваім першым баі здолелі захапіць у палон адразу шасцярых акупантаў. Пры гэтым яны адзначылі, што калі ўжо вялі палонных, да іх падляцеў варожы дрон і паспрабаваў забіць сваіх жа салдат.

Пра гэта паведамляе Facebook-старонка 71-й асобнай егерскай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.

«Яны (расейцы - рэд.) былі «героямі», пакуль думалі, што я там адзін. Таму што яны чулі толькі мяне, таму што я па рацыі з нашымі размаўляў. А нас было двое», - распавядае абаронца з пазыўным «Джэк».

Са слоў вайскоўцаў, да іх пазіцый пад'ехала варожая МТ-ЛБ, аднак яны здолелі спыніць яе з дапамогай гранатамёта, а затым з гэтай баявой машыны адзін акупант выпаў «галавой уніз».

Пасля гэтага двое ўкраінскіх дэсантнікаў амаль тры гадзіны адбівалі атаку захопнікаў толькі адным аўтаматам, паколькі другі падчас бою быў пашкоджаны аскепкам.

«Загналі іх (расейцаў - рэд.) у памяшканне і там ужо ўтрымлівалі. Аднаго з супраціўнікаў я абясшкодзіў, параніў. У далейшым паранены загінуў», - дзеліцца баец з пазыўным «Джэк».

Вайскоўцы расказалі, што ў нейкі момант акупанты пачалі пераконваць іх спыніць супраціўленне, сцвярджаючы, што, маўляў, усё гэта нібыта «толькі палітыка». Аднак, калі расейцы зразумелі, што ўсё гэта бескарысна, у ход пайшлі абразы і запалохванні.

«Яны пачалі выкідваць зброю, калі зразумелі, што ў іх няма шанцаў… Тады да нас спусціўся апошні штурмавік і мы ўжо пачалі звязваць і пакаваць іх», распавялі вайскоўцы.

Яны дадаюць, што калі ўжо вялі палонных акупантаў, то да іх падляцеў расейскі дрон, які паспрабаваў ажыццявіць скід на сваіх жа. Такім чынам, расейцы хацелі дабіць сваіх, каб іх не забралі ў палон.

Апошнія навіны