BE RU EN

Беларусы на згоне студзеня адшукалі на балотах журавіны

  • 1.02.2025, 18:20

Відэа.

Беларусы на згоне студзеня адшукалі на балотах журавіны. Відэа сваіх трафеяў яны паказалі ў TikTok, заўважыў Telegraf.news.

.

«30 студзеня, Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, на балоце. Журавін поўна, люду —нікога, хараство!» — пахвалілася аўтарка аднаго роліка.

«Ох і смачныя яны цяпер будуць. І вужак няма», — адзначыў адзін каментатар.

«Гэта самыя смачныя журавіны. А мядзведзі не прачнуліся яшчэ? А то боязна», — пацікавілася іншая.

Зрэшты, хтосьці не паверыў збору журавін у студзені: "Нешта я сумняваюся, што журавіны ў студзені, нават улічваючы, што ў нас вясна".

На гэта аўтарка адказала, што сумневы марныя: ягады, з ейных слоў, "шыкоўныя і вельмі смачныя".

«Гэтыя журавіны леташнія, яны не псуюцца. Калі снегу няма, можна хадзіць збіраць. Я гэта ведаю, так у Крупскім раёне рабілі, узімку хадзілі, збіралі», — расказала карыстальніца TikTok.

А вось відэа з Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Тут таксама пахваліліся поўным вядром сабраных ягад. Мяркуючы з подпісаў, журавіны збіралі 29 і 30 студзеня.

І яшчэ адзін ролік з «журавінавага палявання». Праўда, у якім рэгіёне Беларусі аўтарка збірала журавіны, яна не ўдакладніла. “30 студзеня 2025 года. Што мы робім? Збіраем журавіны. Пагода, свеціць сонца. Журавіны ёсць, месцам шмат, месцам нічога», — падзялілася дзяўчына.

Апошнія навіны