У Ровенскім ТЦК грымнуў выбух
- 1.02.2025, 18:42
Загінуў адзін чалавек, шасцёра атрымалі раны.
У тэрытарыяльным цэнтры камплектавання і сацыяльнай падтрымкі (ТЦК і СП) Роўна пад 16.20 адбыўся выбух. Паводле папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя, паведамляе мясцовае выданне «Район.Рівне» са спасылкай на свайго карэспандэнта.
Паліцыя паведаміла, што ў выніку выбуху загінуў адзін чалавек і былі параненыя шэсць. Паводле звестак праваахоўнікаў, выбух адбыўся а 16:15. На месцы працуюць паліцыянты, супрацоўнікі СБУ і экстранныя службы.
Выданне зазначае, што на месцы працуюць супрацоўнікі Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый і паліцыя. Акрамя таго, да будынка ТЦК прыехалі тры карэты хуткай дапамогі.
Таксама паведамляецца, што выбухам у будынку ТЦК выбіла шыбы. На 17.00 вакол месца выбуху абмежавалі рух, доступ да будынка ТЦК таксама абмежаваны.
У той жа час "Суспільне" паведамляе, што для транспарту дарогу не пераціналі, перацятая толькі пешаходная частка.