BE RU EN

Жорсткая аварыя пад Менскам: сутыкнуліся тры аўтамабілі

  • 1.02.2025, 21:07

Фота.

Хлопец загінуў падчас сутыкнення трох аўтамабіляў у Менскім раёне, паведамілі ў абласной ДАІ.

Здарэнне адбылося 1 лютага а 14.10. Паводле папярэдняй інфармацыі, 21-гадовая дзяўчына-кіроўца Hyundai рухалася па трасе М3 Менск — Віцебск у кірунку сталіцы і ўрэзалася ў Iveco, які ехаў наперадзе, 33-гадовы кіроўца якога перабудоўваўся з правай паласы ў левую. Ад удару грузавік перакуліўся.

Пасля сутыкнення Hyundai выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з Volkswagen, якім кіраваў 55-гадовы мужчына.

У выніку ДТЗ 20-гадовы пасажыр Hyundai ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр.

На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны