BE RU EN

Беларускага вундэркінда чакаюць у клубе НХЛ

  • 1.02.2025, 21:12

Ён феерыць за менскае «Дынама».

Беларускі нападнік менскага "Дынама" Вадзім Мароз расказаў аб жаданні праявіць сябе ў клубе НХЛ.

У зносінах са Smartpress форвард прызнаўся, што ў яго няма канкрэтна прыярытэтных каманд або арэн, для яго важней за ўсё атрымаць шанец сутыкнуцца з найлепшай хакейнай лігай свету.

"У "Юце" ёсць штаб трэнераў па развіццю, да якіх можна звярнуцца з любым пытаннем. Ды і яны ў мяне часта пытаюцца, як абстаноўка ў камандзе, як у мяне справы, што ў жыцці адбываецца. Паклікалі ўжо на трэніровачны кэмп "Юты", які адбудзецца наступным летам", – сказаў Мароз.

Пры гэтым беларус цудоўна праяўляе сябе ў КХЛ у складзе менскага "Дынама". За сёлетні сезон-2024/25 у 46 сустрэчах ён набраў 26 (12+14) балаў па сістэме "гол + пас".

Таленавіты форвард нарадзіўся 20 лістапада 2003 года ў Наваполацку. Менавіта ў гэтым горадзе з'явіліся на свет і браты Касціцыны, якія здорава сябе выявілі ў НХЛ.

Мароз выхоўваўся ў мясцовай хакейнай школе, у 2020-м упершыню выйшаў на лёд у джэрсі юніёрскай каманды Беларусі.

У 2022-м Вадзім падпісаў кантракт з менскім "Дынама" і дэбютаваў у КХЛ. Дзякуючы сваёй рэзультатыўнасці ён стаў найлепшым маладым хакеістам лістапада.

Навапалачанін у сезоне-2022/23 паспеў згуляць за тры клубы адразу. Апроч "зуброў", ён быў камандзіраваны ў Моладзевую хакейную лігу ў "Дынама-Шыннік".

Залатым аказаўся выклік у "Металург" са Жлобіна, з якім Мароз стаў чэмпіёнам Беларусі - 2023.

Усяго ў КХЛ у яго 148 матчаў і 62 (32+30) балы. У 2023-м беларуса выбрала "Арызона" на драфце НХЛ пад 88-м нумарам у 3-м раўндзе.

Праз прыпыненне сяброўства "Арызоны" ў НХЛ правы на гульцоў і драфты перайшлі да новага клуба - "Юты". Менавіта туды і зможа патрапіць Мароз ужо гэтым летам на трэніровачны кэмп.

Апошнія навіны