BE RU EN

Аляксандар Макаеў: «Будзе сацыяльны выбух»

  • 16.10.2007, 18:56

Прадпрымальнікі Беларусі пачалі вывучаць новыя ўказы Аляксандра Лукашэнкі, якія датычаць іхнай дзейнасьці. І робяць выснову, што бальшыня прадпрымальнікаў зноў застанецца ля “разьбітага карыта”.

“Адзін указ стварае лепшыя ўмовы для прыватных унітарных прадпрыемстваў, бо спрасьціўся парадак спагнаньня матэрыяльнага мыта і перадачы маёмасьці. Аднак другі ўказ рэглямэнтуе, што ўжо не 10% ад агульнага таваразвароту трэба плаціць дзяржаве, а 20% — ад прыбытку. І да гэтага ёсьць шмат пытаньняў. Ва ўказах таксама не вырашаецца пытаньне закупаў, ня створаныя ўмовы для легалізацыі тавару за расейскай мяжой. Так што і тысяч дзесяць прадпрымальнікаў з дзьвюхсот здолеюць скарыстацца. А астатнія зноў застануцца ля “разьбітага карыта”. Будзе сацыяльны выбух!” – заявіў старшыня Менскай рады прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў “Радыё Свабода”.

последние новости