BE RU EN

Фільм «Урок беларускага» атрымаў прэмію Рады Еўропы

  • 22.10.2007, 0:19

Дакументальны фільм “Урок беларускага” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Рады Еўропы на фестывалі Prix Europa.

Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне. Фільм перамог у намінацыі "Лепшае еўрапейскае дакументальнае кіно"

Пра гэта з Нямеччыны «Еўрарадыё» паведаміў адзін з герояў стужкі Франак Вячорка:

“У Берліне адбыўся штогадовы фестываль тэлевізійных і мастацкіх фільмаў. Тут удзельнічалі стужкі з усіх куткоў Еўропы. Удзельнічалі таксама і розныя беларускія фільмы, у тым ліку стужка Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.

“Урок беларускага” удзельнічаў у цэлым шэрагу намінацый і атрымаў прыз Рады Еўропы. Узнагароду ўручалі прадстаўнікі еўрапарламента і вышэйшае кіраўніцтва Рады Еўропы”.

Фільм “Урок беларускага”, прысвечаны сакавіцкім падзеям у нашай краіне падчас прэзідэнцкіх выбараў, распавядае пра закрыты ўладамі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа і яго навучэнцаў. Гэта ўжо 16 узнагарода гэтага фільма.

последние новости