BE RU EN

Бел-чырвона-белы сьцяг над Полацкім гарвыканкамам

  • 29.10.2007, 13:14

28 кастрычніка, прыкладна а 21 гадзіне, над будынкам Полацкага гарвыканкаму быў узьняты беларускі нацыянальны сьцяг. Згаданы будынак зьяўляецца рэжымнай установай і знаходзіцца пад кругласутачнай аховай.

Тым ня менш полацкаму "Мірону" ўдалося патрапіць на дах і прымацаваць бел-чырвона-белую палатніну да флягштоку.

Усю ноч асьветлены пражэктарам сьцяг лунаў над горадам.

последние новости