BE RU EN

Бойкая апазіцыя перамагае

  • 29.11.2007, 17:34

Пракуратура зноў спыніла крымінальную справу супраць рэдактара незалежнага выданьня "Бойкий Клецк" Сяргея Панамарова.

26 лістапада Сяргей Панамароў быў выкліканы на допыт у сувязі з тым, што з 15 кастрычніка было адноўленае папярэдняе сьледства па крымінальнай справе, узбуджанай супраць яго па ч.2 арт. 188 КК РБ за быццам бы “паклёп і несапраўдныя зьвесткі”, якія абражаюць гонар і годнасьць загадчыцы Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлі Семашкевіч, нагадвае праваабарончы цэнтр “Вясна”.

последние новости