BE RU EN

Дзярждэп ЗША асуджае разгон дэманстрацыі ў Менску

  • 13.12.2007, 10:14

ЗША асуджае ўчорашні брутальны разгон дэманстрантаў, перадае AFP словы кіраўніка прэсавай службы Дзярждэпу ЗША Шона Маккормака. У прыклад Шон Маккормак прыводзіць жорсткае зьбіцьцё Зьмітра Хведарука, у выніку якога той быў шпіталізаваны.

Кіраўнік прэс-службы зьвяртае ўвагу, што зьбіцьцё Зьмітра не было выпадковае, што яго адмыслова адсочвалі. Ён заўважае таксама, што лідэр незарэгістраванага «Маладога фронту» быў адным з удзельнікаў сустрэчы з Джорджам Бушам і Кандалізай Райс. «Гэты інцыдэнт ёсьць адным з эпізодаў у доўгай сэрыі рэпрэсіўных актаў беларускіх уладаў супраць уласных грамадзянаў» — зазначыў Шон Маккормак, паведамляе “Наша Ніва”.

«Мы зноў заклікаем беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстаньня сілы супраць свайго народу і забясьпечыць карыстаньне асноўнымі правамі чалавека, улучна з свабодай слова і свабодай сходаў», -- дадаў кіраўнік прэсавай службы Дзярждэпу ЗША.

последние новости