BE RU EN

У лякарню трапіў яшчэ адзін дэманстрант

  • 13.12.2007, 17:01

Яшчэ адзін моладзевы актывіст, Зміцер Кавалгін, трапіў у лякарню пасля акцыі “За незалежную Беларусь!”.

Падчас разгону акцыі ён саскочыў з парапета на прыступкі ўсходаў пераходу ў метро каля Палацу прафсаюзаў. Па словах моладзевага актывіста, вышыня была каля 3 метраў, ён падвярнуў нагу. Знаёмыя выклікалі яму "хуткую дапамогу". Як паведаміў Зьміцер, у 6-й гарадской лякарні яму зрабілі здымак нагі. У актывіста пашкоджаныя звязкі каленнага суставу, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

последние новости