BE RU EN

Дзе Юры Захаранка?

  • 19.12.2007, 18:26

24 снежня сканчаецца тэрмін следства па справе экс-міністра ўнутраных спраў Юры Захаранка. У верасьні следства па справе палітыка было працягнутае на чарговыя 3 месяцы.

Пра гэта праваабаронцу Алегу Воўчаку паведамілі з пракуратуры Менска. У лісьце з пракуратуры не ўдакладняецца, якія сьледчыя дзеяньні праводзяцца па гэтай справе.

Нагадаем, былы міністар ўнутраных справаў і адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка зьнік ў траўні 1999 года. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце мяркуюць, што яго скралі паводле палітычных прычынаў і, магчыма, забілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што сьледзтва яшчэ не завершанае і прычыны выкраданьня Ю.Зхаранкі, як і ягоны лёс, невядомыя.

Міжнародная супольнасьць падазрае ў датычнасьці да зьнікненьня генерала і іншых апазіцыянераў высокіх беларускіх службоўцаў.

последние новости