BE RU EN

Мітрапаліт Філарэт узнагародзіў сябра Рады БНР

  • 5.12.2007, 18:36

Мітрапаліт Філарэт, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, узнагародзіў медалём св. Кірылы Тураўскага вядомага беларускага эмігранта Янку Запрудніка.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў прэс‑сакратар Уладыкі Філарэта Андрэй Петрашкевіч:

«14 кастрычніка гэты спадар быў узнагароджаны медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага за садзейнічанне ў будаўніцтве храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец… Такія царкоўныя ўзнагароды дае мітрапаліт».

Адзначым, што 81‑гадовы Янка Запруднік з’яўляецца сябрам прэзідыўму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён — вядомы беларускі навуковец, аўтар некалькіх кніг па гісторыі Беларусі.

Медалямі св. Кірылы Тураўскага звычайна ўзнагароджваюцца святары, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы.

последние новости