Алесь Бяляцкі: «На вызваленьне Дашкевіча паўплывала цьвёрдая пазіцыя Эўропы»
- 24.01.2008, 9:24
«Няпроста зразумець, чаму гэта адбылося, можна толькі меркаваць, што паўплывала цьвёрдая пазыцыя Эўропы па палітычных вязьнях Беларусі. Магчыма, гэта новая спроба рэжыму залагодзіць Захад і зьняць напружанасьць сытуацыі», камэнтуе вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі ўчорашняе нечаканае вызваленьне аднаго з лідэраў “Маладога Фронту” палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.
«Абсалютна нечаканае вызваленьне! Тым больш на фоне апошніх затрыманьняў і «справы Зьдзьвіжкова». Хаця тыдзень таму быў вызвалены Аўтуховіч, ніхто ня думаў, што зараз вызваляць і Дашкевіча», цытуе Бяляцкага “Нашай нівы”.