Умерла поэтесса Нина Матяш
- 19.12.2008, 10:49
Известную белорусскую поэтессу Нину Матяш обнаружила сегодня мертвой утром сотрудница социальной службы.
Аб гэтым паведамляе «Наша Ніва».
Ніна Мацяш пражыла 65 гадоў. Яна нарадзілася 20 верасня 1943 г. у Нівах (сёння Бярозаўскі р-н). Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1973-1977 працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член СП СССР (з 1971).
Дэбюталава вершам у 1962. Аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі «Агонь», «Удзячнасць», «Ралля суровая», «Прыручэнне вясны», «Поўны келіх» ды казак «Два браты і сякера», «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя».
Перакладала з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж. Сімянона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана.