«Независимый Я»
- 25.02.2008, 15:31
В этом году Белорусская Народная Республика отпразднует 90-летие со дня образования. Белорусские группы по не могут похвастаться такой долгой истории, но им есть что сказать по поводу юбилея. Такую возможность дает им специальный музыкальный сборник «Независимый Я», посвященный торжественной дате.
Альбом змесціць 15 песень рознай тэматыкі і накірунку, не прадстаўленых дагэтуль у музычных альбомах або сінглах. Удзел у праекце возьмуць такія гурты як “Тарпач”, “Акропаль”, Rostra, “Ска!РБ”, Garadzkija і г.д. Сюрпрызам стане прэзентацыя новай песні “Тры чарапахі” гурта “Н.Р.М”, трэка гурта Zet, песні “Гэй, наперад” на словы Янкі Купалы ад IQ-48.
Вось што кажуць музыкі пра свой удзел у праекце і значэнне складанкі.
Піт Паўлаў, гурт Garadzkija: “У складанцы будзе яшчэ не чутая наша песня, калісьці напісаная для альбому “Я нарадзіўся тут”. Удзел калектыва Garadzkija ў гэтым праекце азначае падзяку Радзе БНР, якая ў свой час заявіла пра існаванне нашай краіны. У выніку гэтага сёння існуе Рэспубліка Беларусь. Калі б не было БНР, то, хто ведае, ці не называўся б зараз наш край Паўночна-Заходнім?”
Анатоль, гітарыст “Акропаль”: ”Падрыхтоўка складанкі да 90-годдзя БНР выклікае толькі станоўчыя эмоцыі. Гэта, сапраўды, падзея, якую трэба вылучыць, бо на пачатку ХХ ст. быў не толькі закладзены грунт нашай дзяржаўнасці, але і завяршыўся важны этап у фарміравання беларускай нацыі.”
Фармаванне складанкі працягваецца! Каб песня трапіла на кружэлку, трэба да 2 сакавіка даслаць ейны запіс на e-mail 25sakavika@gmail.com, пазначыўшы мабільны тэлефон для зваротнай сувязі. Галоўнае патрабаванне - беларускамоўнасць і эксклюзіўнасць матэрыялу.
Складанка "Незалежны Я" будзе распаўсюджвацца бясплатна з 20 сакавіка 2008 году. Каб атрымаць складанку, звяртайцеся на адрас 25sakavika@gmail.com, пакідайце вашыя каардынаты на сядзібе БНФ.