Совет Европы осуждает Беларусь за смертную казнь
- 7.02.2008, 8:52
Генеральный секретарь Совета Европы Терри Девис выступил со специальным заявлением, в котором осудил исполнение в Беларуси смертных приговоров относительно трех членов преступной группировки – Сергея Морозова, Валерия Горбатого и Игоря Данченко.
“Я засмучаны упартым намерам беларускіх уладаў ізаляваць сваю краіну ад Эўропы, – адзначыў Тэры Дэвіс. – Гэтымі сьмяротнымі пакараньнямі яны нібыта ганарацца сваім грэбаваньнем чалавечых каштоўнасьцяў, звычайных для іншых краінаў Эўропы”, цытуе спадара Дэвіса “Радыё Свабода”.
Спадар Дэвіс піша, што Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, у краінах якой сьмяротнае пакараньне забароненае, але Беларусь – сябра ААН, і выкананьне сьмяротнага прысуду тром грамадзянам Беларусі супярэчыць літары і духу нядаўняга рашэньня Генэральнай асамблеі ААН, якая заклікала да міжнароднага мараторыю на выкананьне сьмяротных прысудаў.
Днямі быў прыведзены ў выкананне прыгавор Вярхоўнага суда ў дачыненні да трох лідэраў гомельскай злачыннай групоўкі — Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар суда Анастасія Цімановіч.
Раней Вярхоўны суд двойчы, у снежні 2006 года і кастрычніку 2007-га, прыгаворваў да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу — С.Марозава і І.Данчанку. В.Гарбаты быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання ў снежні 2006 года.
Як паведаміў адзін з гомельскіх адвакатаў, якія бралі ўдзел у судовым працэсе па справе «марозаўскай банды», дакументы аб прызнанні С.Марозава памерлым прыйшлі на мінулым тыдні ў ЗАГС Чыгуначнага раёна Гомеля.
Групоўка пад кіраўніцтвам Сяргея Марозава дзейнічала ў Гомельскай вобласці ў 1994—2004 гадах. Першы прыгавор па гэтай справе Вярхоўны суд вынес 1 снежня 2006 года. Члены банды былі асуджаны да розных тэрмінаў зняволення — ад 20 гадоў пазбаўлення да двух гадоў абмежавання волі. Усяго па справе гэтай злачыннай арганізацыі праходзілі 46 чалавек. Ім інкрымінавалася ўчыненне больш як 100 злачынстваў, у тым ліку 19 забойстваў, захоп заложнікаў, 10 злачынстваў у сферы незаконнага абароту зброі. Разам з прафесійнымі злачынцамі на лаве падсудных апынуліся пяць супрацоўнікаў міліцыі.
Выяўлены сувязі групоўкі сярод кіраўніцтва органаў улады і кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама. Былога начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Гомельскага УУС палкоўніка міліцыі Мікалая Лосева суд прыгаварыў да 18 гадоў пазбаўлення волі. У міжнародным вышуку знаходзіцца былы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў сферы барацьбы з аргзлачыннасцю і карупцыяй Гомельскай вобласці.
Цяпер суд Чыгуначнага раёна Гомеля прыняў да вытворчасці крымінальныя справы ў дачыненні да яшчэ шасці членаў «банды Марозава». Сведкамі па крымінальнай справе праходзяць прыкладна 130 чалавек. Падазроным інкрымінуецца ўчыненне крадзяжоў, разбояў, рабаванняў.