BE RU EN

Евгений Афнагель: «Наше будущее – в Европе»

  • 13.03.2008, 8:36

74% молодых белорусов поддержали возможное присоединение Беларуси к Европейскому Союзу.

Цягам двух месяцаў моладзевыя актывісты праводзілі апытанне ў школах, вышэйшых навучальных установах, а таксама на вуліцах сталіцы. Пра тое, якім чынам адбывалася апытанне, распавядае «Польскаму радыё» адзін з ініцыятараў акцыі – актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель:

-- Для нашых актывістаў мы падрыхтавалі анкеты з пытаннямі, і яны зьвярталіся да сваіх аднагодкаў. Першае пытанне гучала: як моладзь ставіцца да ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз? Другое пытаньні было больш практычнае. Яно было адрасавана тым, хто даваў станоўчы адказ на папярэдняе. Гучала такім чынам: што гатовы зрабіць малады чалавек дзеля таго, каб краіна далучылася да еўрапейскай супольнасці? І былі пададзеныя некалькі варыянтаў адказу. Анкеты мы апрацоўвалі самастойна, бо гэта даволі простае заданне, ды і пытаньні былі нескладаныя.

Большасць маладых людзей станоўча ставіцца да ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз. А на другое пытанне адказы падзяліліся па-рознаму. Амаль палова апытаных выказала гатоўнасць паставіць свае подпісы пад зваротам аб уступленьні ў ЕС. Многія гатовыя распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы.

Самае галоўнае, што падчас апытання нашыя актывісты яшчэ і тлумачылі людзям, што Еўрасаюз можа даць Беларусі, і што Беларусь можа зарабіць для таго, каб далучыцца да Еўрапейскага Саюзу. Праводзілася яшчэ і тлумачальная праца для тых людзей, якія казалі, што падтрымліваюць ідэю ўступлення ў склад ЕС, але ня ведаюць, што могуць для гэтага зрабіць.

Нават дзяржаўныя СМІ зусім нядаўна падалі лічбу, што палова насельніцтва Беларусі, паводле апытання беларускага тэлебачаньня, падтрымлівае ідэю далучэньня Беларусі да Еўрасаюзу. Мы ведаем, што гэтыя лічбы нашмат вышэйшыя, а сярод моладзі гэта абсалютная большасць. Моладзь лічыць, што наша краіна павінна ўвайсьці ў склад еўрапейскай супольнасьці, і што наша будучыня - ў Еўропе.

последние новости