Аресты за социальный протест в Солигорске
- 4.03.2008, 9:56
В Солигорске наказали арестами задержанных участников акции против социальной политики властей. Владимира Шило арестовали на 15 суток, а Дмитрия Банько – на трое суток, сообщает “Радыё Свабода”.
Суд Цэнтральнага раёну Менску таксама арыштаваў на 5 сутак актывіста сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Аляксея Марозава. Яго затрымалі 1 сакавіка за расьцяжку: “Свабоду Казуліну!”.
2 сакавіка ў Салігорску быў разагнаны сацыяльны мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадзкімі актывістамі. Мітынг ставіў за мэту выказваньне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, пратэсту супраць адмены льготаў.
На Цэнтральнай плошчы гораду сабралася каля 300 чалавек. Ужо праз 5 хвілін — мітынг пачаўся а 14-й — пасьля пачатку акцыі плошча была ачэплена мясцовай міліцыяй, якой на дапамогу прыехаў менскі спэцназ.
Былі затрыманыя дзевяць чалавек: Уладзімер і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысьціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зьміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня. Пэнсіянеру Генадзю Кудзельку пры затрыманьні стала кепска (сэрца), і яго забрала «хуткая».
На восем чалавек міліцыянты склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.