BE RU EN

Директор телеканала «Белсат»: «Выполнять нормальную журналистскую работу в Беларуси очень тяжело»

  • 24.04.2008, 16:53

Директор телеканала «Белста» Агнежка Ромашевская ответила на статью, которая была опубликована в польской «Газете Выборчей» «Белсат» передает в космос, а не на Беларусь». Ее ответ на критику работы, который трудно принимать в Беларуси, мы печатаем полностью.

«Я хацела б горача падзякаваць за зацікаўленасць Газэты Выборчай незалежным тэлебачаннем для беларусаў — Белсат TV — і за сумленнасць у інфармаванні на гэтую тэму. На жаль, артыкул сп. Бартламея Курася «Белсат TV вяшчае ў космас, а не на Беларусь» ад 19 красавіка гэтага года адрозніваецца ад ранейшай практыкі газеты.

Па-першае, пры ім змешчаны нейкі невядомы знак, які рэдактары, верагодна, палічылі лагатыпам Белсата. Дасылаем вам — дзеля далейшага выкарыстання — сапраўдны лагатып Белсата з просьбай ужываць яго, калі ў будучыні будзе такая патрэба. Да таго ж, мы вельмі просім нанесці правільны лагатып пры згаданым артыкуле, размешчаным на інтэрнэт-сайце Газэты Выборчай.

Па-другое, няма магчымасці абвяргаць меркаванні асобна ўзятых людзей на тэму Белсата, таму я не палемізую з імі. Тым не менш, хацелася б выказацца пра факты, якія Аўтар прыводзіць у артыкуле, на жаль, абмінаючы кантэкст, у якім вяшчае нашая станцыя.

1. Пытанне Сірыюса. Мы ад пачатку планавалі вяшчанне з гэтага найбольш папулярнага ў Беларусі спадарожніка (пра гэта мы інфармавалі падчас інаўгурацыі ў снежні 2007 г.). Перамовы вымагалі часу з увагі на маштаб шматгадовага кантракту і ужо завяршаюцца. Усё сведчыць пра тое, што неўзабаве адпаведны кантракт будзе падпісаны. Пры гэтым, няпраўда, што «ніхто не глядзіць Белсат», бо адначасова аўтар артыкулу цытуе вынікі даследавання, з якога вынікае, што ўжо 7,3% беларусаў бачылі праграмы Белсата. Праз тры месяцы ад пачатку трансляцыі гэта надзвычай добры вынік, які сведчыць пра вялікую папулярнасць каналу.

2. Спадар Бартламей Курась у сваім артыкуле цытуе таксама ананімнага журналіста, які сцвярджае, нібыта «значная частка грошай, прызначаных на дзейнасць Белсата, трапляе ў староннія прадукцыйныя фірмы», а гэта няпраўда. З бюджэтам Белсата і падзелам сродкаў можна пазнаёміцца, бо гэта не сакрэтны дакумент. Выдаткоўваючы публічныя сродкі, мы стараемся захоўваць максімальную празрыстасць. Прама пастаўленая тэза, што «на станцыі зарабляе безліч пасрэднікаў», вельмі крыўдная. Мы не можам замаўляць праграмы непасрэдна ў беларусаў — таксама з увагі на іхнюю бяспеку. Але гэта ЯНЫ пераважна зарабляюць і могуць працаваць дзякуючы таму, што існуе Белсат. Выконваць нармальную журналісцкую працу ў Беларусі надзвычай цяжка, што паказалі падзеі 27 сакавіка. Нам патрэбныя людзі, якія нашу спецыфічную (а таксама вельмі разнастайную) прадукцыю арганізоўваюць і адказваюць за дзеянні на стыку Польшчы і Беларусі — не ўсё і не заўжды можа выканаць польская дзяржаўная ўстанова, якой з'яўляецца TVP. Пішучы пра незалежны канал, які вяшчае ў Беларусі, трэба браць пад увагу ўмовы, у якіх ён вымушаны стварацца, і цяжкасці, якія ён вымушаны пераадольваць.

Тэлебачанне Белсат паўстала ў якасці адказу на патрэбы, пра якія казалі беларускія дэмакратычныя асяроддзі. Праект Белсат TV ад 2006 года рыхтаваўся вялікімі намаганнямі шматлікіх людзей. Яго падтрымалі Літва, Злучаныя Штаты, Ірландыя, Швецыя, Вялікабрытанія. Публікацыя сп. Бартламея Курася з'яўляецца праявай права на крытыку, якое я, як журналіст, дасканала разумею. Тым не менш, у кантэксце таго, што якраз цяпер вырашаецца лёс датацыі МЗС (са сродкаў на падтрымку дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці), ён можа рэальна нашкодзіць. Без датацыі не будзе Белсата

Гэты тэкст не мае характару абвяржэння (апрача пытання лагатыпу). Тое, якім чынам выкарыстаная пададзеная ў артыкуле інфармацыя, пакідаю вашай ацэнцы. Са свайго боку выражаю гатоўнасць сустрэцца з журналістамі Газэты Выборчай і адказаць на ўсе пытанні, з надзеяй на аб'ектыўны матэрыял на тэму Белсата.

З пашанай

Агнешка Рамашэўска-Гузы

Дырэктар Белсат TV

последние новости