Художника Алеся Марочкина хотят обвинить в оскорблении Лукашенко
- 14.05.2008, 15:15
13 мая художника Алеся Марочкина вызвали в милицию Центрального района Минска.
Нагадаем, мастака, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксея Марачкіна затрымалі напярэдадні Дня Волі. У яго правялі ператрус у майстэрні, канфіскавалі расьцяжкі і транспаранты, а таксама карціну «Лялькі». Самога мастака арыштавалі на пяць сутак — нібыта за тое, што ён нецэнзурна лаяўся. Арышт мастак правёў у прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.
Алесь Марачкін паведаміў “Радыё Свабода”, што сёньня міліцыянты цікавіліся, хто рабіў плякаты і куды яны былі прызначаныя, а таксама пыталіся пра іхні зьмест. Таксама міліцыянты задавалі пытаньні пра вядомую карціну «Лялькі». Усе гэтыя рэчы дагэтуль мастаку ня вернутыя.
Супраць міліцыянты склалі пратакол «у сувязі з адміністрацыйнай адказнасьцю».
«Карціна “Лялькі” зьявілася пасьля таго, як па НТВ перадавалі «Куклы». Гэта было актуальна, цікава глядзець. І я на палатне намаляваў гэтыя шаржаваныя пэрсанажы. Жартавалі, сьмяяліся, адпаведны быў сарказм, і гэта было дазволена. Гэтая праца выстаўлялася ў Палацы мастацтва. Яна была вынята з загашніку, дзе яна ляжала скручаная каля дзесяці гадоў, я яе не выстаўляў. І раптам ім гэта спатрэбілася. Яны будуць раскручваць. Сёньня было ясна ў прысутнасьці адваката, каб мне навязаць абразу першай пэрсоны. Мяне гэта дзівіць, канечне. Хаця ў мяне яна нагадвае хутчэй Бармалея ў такім шаржаваным выглядзе. Аказваецца, гэта пэрсона недатыкальная і нават шарж нельга зь яе рабіць. Пасьля гэтага, яны сказалі, будзе нейкая экспэртыза. Будуць правяраць гэтыя вобразы, вымяраць насы. Як ён, гэты нос, адносіцца да арыгіналу, вусы і гэтак далей», -- патлумачыў мастак.