BE RU EN

Олег Хоменко: ««Вышел Алехно с греческими девушками, а выглядел, как португальский мачо. При чем здесь Беларусь?»»

  • 23.05.2008, 18:12

Группа «Палац» с песней «Кола грукатала» участвовала в этом году в национальном отборочном туре “Евровидения-2008”, но “влиятельное” жюри во главе с “маэстро” Финбергом отдало предпочтение Руслану Алехно.

Пасьля абвяшчэньня вынікаў другога паўфіналу “Эўрабачаньня”, калі стала вядома пра паразу прадстаўніка Беларусі на самым прэстыжным музычным конкурсе Эўропы “Наша ніва” пагутарыла зь лідэрам “Палацу” Алегам Хаменкам.

- «Кола грукатала» ня трапіла на Эўрабачаньне. Як Вы думаеце, чаму? Ці засмуціла Вас гэта?

- Цудам было тое, што мы падалі заяўку і нас адабралі ў паўфінал. Цудам было тое, што тэлефоннае галасаваньне (пры безумоўнай спрэчнасьці вынікаў) паказала, што грамадзтва куды больш прасунутае, чым шаноўнае журы. Але каб яшчэ і гурт, якога не паказвалі на дзяржаўных каналах тры гады, зь беларускамоўнай песьняй паехаў прадстаўляць сваю краіну і БДТРК на Эўрабачаньне… Ну, такога цуду нават чакаць было нерэальна.

На жаль, журы і чыноўнікі пакуль яшчэ не гатовыя адпрацаваць усе неабходныя атрыбутыўныя рэчы, каб на Эўрабачаньне паехалі нашыя выканаўцы, а не праекты расейскіх прадусараў ці жонкі расейскіх прадпрымальнікаў. Не гатовыя ўявіць сабе эўра-гіт на беларускай мове. Аднак якасны крок дзеля таго, каб журы і Белтэлерадыёкампанія задумаліся, — мы зрабілі.

Бо якая карысьць Беларусі і нашаму тэлебачаньню ад удзелу ў гэтым фэсьце Агурбаш, Калдуна?.. Гэтыя асобы і іх талент ужо ёсьць здабыткам шоў-бізнэсу іншай краіны ды і іншай культуры. А трэба прасоўваць прадстаўнікоў сваёй. Няхай апошняе месца, але на роднай мове. Няхай кепскі кліп, але каб нашыя вобразы, сымбалі, рэжысэры, апэратары, сучасныя беларускія мастакі і фэшн-дызайнэры. Трэцім, чацьвертым разам навучыліся б рабіць больш-менш якасны ўласны прадукт… і цяпер Беларусь была б пазнавальнай і чаканай на экране. Гэта была б разумная стратэгія.

- Як бы Вы акрэсьлілі ўзровень гэтага конкурсу? Чаго там больш: мастацтва ці бізнэсу?

- Мастацтва цяпер падзяляецца на клясычнае — якое неабходна падтрымліваць, бо гэта падмурак; папулярнае — якое здольнае існаваць як бізнэс; і стратэгічнае — якое стварае спрыяльныя сацыякультурныя ўмовы для прасоўваньня эканамічных бізнэс-інтарэсаў. Таму ўзровень Эўрабачаньня даволі сур’ёзны, аднак мастацтва папулярнае і стратэгічнае там займае галоўныя пазыцыі.

- Ці Вы ўтульна пачуваецеся ў сьвеце беларускага шоў-бізнэсу, ці ўсё ж стаіцё па-за ягонымі рамкамі?

- Ня тое, каб утульна, але даволі ўпэўнена.

- Вы многа езьдзілі па сьвеце. Якой Вам падаецца Беларусь і беларусы ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Ці ёсьць у нас адметнасьці, ці глябалізацыя зраўняла ўжо й іх?

- Моцна гняце падсьвядомы боль, што нам няма чым ганарыцца і ўсё «ў нас» расстраляна і зруйнавана, а «ў іх» выжыла і захавалася. Нам, відавочна, не стае самасьвядомасьці і самапавагі, сказаў бы нават — гонару. А гонар набываецца дзесяцігодзьдзямі праз адказнасьць за ўласныя справы і павагу да спадчыны.

Дарэчы, у інтэрвію “Эўрарадыё” Алег Хаменка не пагадзіўся з тым, што нумар у Руслана Аляхно быў слабы, але сказаў, што Аляхно сапраўды не трапляў у ноты. Аднак па-сапраўднаму крыўдна мэтру беларускай фольк-сцэны было за тое, што Аляхно не зрабіў на Еўрабачаньні рэкламы нашай краіны.

“Самае галоўнае на Еўрабачанні, гэта не месца, а 3 хвіліны рэкламы Беларусі. Там павінна быць беларуская мова, беларускія фэшн-дызайнеры, беларускі балет, беларускія касцюмы, беларускія мелодыка і рытміка. Толькі ў фармаце еўра-хіта. А тут выйшаў Аляхно з грэцкімі дзяўчатамі, а выглядаў, як партугальскі мачо. Што да чаго? Дзе тая Беларусь?”, - задае рытарычныя пытаньні лідэр “Палацу”.

последние новости