Митинг в Нью-Йорке в защиту белорусской молодежи (Фото)
- 16.06.2008, 18:15
У штаб-квартиры ООН в Нью-Йорке 15 июня прошел митинг в поддержку свободы вероисповедания в Беларуси и борьбы белорусской молодежи за независимую и демократическую страну.
Напачатку мітынгу да прысутнай моладзі зьвярнуўсся старэйшы беларускі эмігрант ЗША 93 гадовы Антон Шукелойць. У прамове ён адзначыў, што ня гледзячы на свае гады, ён заўсёды будзе стаяць поруч з моладдзю ў яе змаганьні за незалежную і дэмакратычную Беларусь.
Арцібіскуп Беларускай Аўтакефальнай Незалежнай Праваслаўнай Царквы Юры Рыжы падтрымаў усіх беларускіх хрысьціяннаў, сказаўшы у тым ліку і тое, што бязбожная улада, якае пілуе крыжы, вырачана на зьнікненьне без сьледу.
Закончыў мітынг Старшыня Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы Мікалай Цімашэнка, выказаўшы падтрымку беларускім хрысьціянам, ён распавеў пра практычныя крокі па прыцягненьні ўвагі амэрыканскіх уладаў да сітуацыі з правамі хрысьціянаў у Беларусі, пра кампанію па збору подпісаў пад зваротам у Кангрэс з мэтай разглядзець сітуацыю з правамі чалавека на слуханьнях у Кангрэсе ЗША.
Пад час мітынгу прысутныя выказалі сваю салідарнасьць салігорскаму актывісту “Маладога Фронта” Івану Шыле, незаконна выключанаму ўладамі са школы, і усім, хто церпіць ад рэжыму Лукашэнкі праз свае палітычныя погляды.
Мітынг быў арганізаваны Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы разам з Беларуска–Амэрыканскім задзіночаньнем.