Священника судят за установление креста
- 17.06.2008, 10:09
Стародорожский РОВД выдал постановление о принудительном приводе в суд священника Леонида Акаловича.
Сьвятара абвінавачваюць у тым, што 19 красавіка ён удзельнічаў у несанкцыянаваным сходзе ў вёсцы Дражна. Тады ў вёсцы быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных жыхароў, забітых чальцамі 2-й Менскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 году, паведамляе БелаПАН.
Празь некалькі дзён пасьля ўсталяваньня мясцовыя ўлады дэмантавалі крыж і адвезьлі яго ў царкву ў вёску Залужжа.
За ўдзел ва ўсталяваньні крыжа раней ужо былі асуджаныя на 15 сутак Вячаслаў Сіўчык і Віктар Хурсік.