О политзаключенном написали книгу
- 17.06.2008, 10:18
Книгу о политзаключенном Сергее Парсюкевиче издали в Витебске. Ее подготовил комитет «За свободу Сергея Парсюкевича».
Кніга складаецца з матэрыялаў незалежных СМІ, якія былі прысвечаныя гісторыі зняволення старшыні Савета прадпрымальнікаў Смаленскага рынку Віцебску, актывіста руху "За Свабоду". Выданне не толькі атрымаюць прадпрымальнікі, але і прадстаўнікі ўладных структураў, адзначае сайт milinkevich.org.
Нагадаем, Сяргей Парсюкевіч ў красавіку быў асуджаны на 2,5 гады турмы за тое, што нібыта збіў супрацоўніка менскага ізалятара часовага ўтрымання ў той час, як адбываў там адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і трымаў восьмы дзень галадоўку. Сам Парсюкевіч сцвярджаў у судзе, што насамрэч міліцыянты жорстка збілі яго.