BE RU EN

В Колосовском лицее – выпускной бал

  • 25.06.2008, 18:30

Сегодня полтора десятка выпускников после четырех лет под крышей «партизанской школы» попрощаются с Национальным гуманитарным лицеем.

На ліцэйскае сьвята запрасілі выпускнікоў розных гадоў, грамадзкіх дзеячаў, акрэдытаваных у Беларусі дыпляматаў. Для герояў дня падрыхтавалі вялікі канцэрт, паведамляе "Радыё Свабода".

Сярод навучэнцаў шмат іншагародніх дзяцей, якія па некалькі гадзінаў штодня трацяць на тое, каб трапіць у ліцэй.

Якой школай стаў ліцэй для выпускнікоў? Па словах колішняга навучэнца Франака Вячоркі, найперш гэта школа беларускасьці.

“Нішто так не прывівае любоў да беларушчыны, як беларускамоўныя выкладчыкі, беларускамоўнае асяродзьдзе; праўдзівая гісторыя Беларусі, супольнае змаганьне за сваё права вучыцца. Калі мы вучыліся ў ліцэі, то нас аб’яднала і змаганьне за права вучыцца на беларускай мове. І я думаю, што ніводзін ліцэіст, які скончыў падпольны беларускі гуманітарны ліцэй, пра гэта не шкадуе. Усе пра гэта ўспамінаюць з трымценьнем, зь верай, што прыйдзе дзень, калі такія ліцэі будуць на кожнай вуліцы, у кожным горадзе”, - упэўнены Франак Вячорка.

Гэта ўжо другі выпуск, які ад пачатку мусіў навучацца ў падпольных умовах. У 2003 годзе з ініцыятывы Міністэрства адукацыі адзіны ў краіне недзяржаўны ліцэй быў закрыты, аднак адміністрацыя ўстановы прыняла рашэньне не распускаць пэдагагічны калектыў і наладзіла навучальны працэс фактычна ў падпольлі. Ад таго часу самі ліцэісты сваю альма-матэр называюць няйначай як “партызанская школа”.

Дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас, ацэньваючы навучальны год, перадусім зьвяртае ўвагу на тое, што на экстэрнатах і іспытах на базе сярэдніх школ ліцэісты паказвалі значна лепшыя вынікі, чым іх школьныя аднагодкі.

“Мы ўжо ўцягнуліся ў рытм, які дыктуецца ўмовамі, у які нас паставілі ўлады. Але тым больш радуюць вынікі, якія атрымалі нашы навучэнцы на выпускных іспытах, а таксама за курс базавай школы — гэта проста выбітныя вынікі... Увогуле гэты выпуск пакідае вельмі сьветлыя ўспаміны пра сябе, шмат каго нам будзе не хапаць. Але гэта таксама наша жыцьцё: кожны год даводзіцца разьвітвацца з тымі, да каго мы прырастаем душой. І мы зычым ім сьветлай, шчасьлівай будучыні. У прынцыпе, яны пражылі ў ліцэі вельмі добры кавалак свайго жыцьця — напоўніцу, вельмі цікава, яскрава, зьмястоўна. І мы зычым ім не збаўляць тэмпу”, - кажа дырэктар адзінай у краіне незалежнай навучальнай установы.

Далей назапашваць багаж ведаў выпускнікі ліцэю будуць у розных краінах Эўропы. Аднак, адзначае Ўладзімер Колас, нямала ліцэістаў працягнуць навучаньне ў Беларусі:

“Палова ня хоча зьяжджаць, і гэта вельмі добра. Бо можна ўсіх разаслаць, тая ж Польшча вельмі моцна дапамагае з набыцьцём адукацыі. Але, нягледзячы на тыя ўмовы, у якіх існуюць нашы студэнты — заідэалягізаванасьць навучальных праграмаў, прымусовыя разьмеркаваньні, казарменны стыль кіраўніцтва, усе гэтыя бээрсээмы — трэба, каб сьвядомая, нармальная беларуская моладзь заставалася ў Беларусі і рабіла тую справу, якую яна і павінна рабіць — быць у авангардзе руху за дэмакратычныя перамены”, - упэўнены Уладзімер Колас.

последние новости